Главная » 2009 » Апрель » 23 » Віктар Шалкевіч
14:31
Віктар Шалкевіч

Віктар Шалкевіч - акцёр, паэт, шоўмэн і знаны бард, бацька “бруднага беларускага блюзу”. Жыццё і творчасць беларускага музыкі поўнае ўсмешак і цікавостак. Напрыклад, у Празе бард аднойчы граў разам з тамтэйшым сенатарам Сватаплукам Карасэкам. “За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры” быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усмешкі, кавалерамі якога Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывен Спілберг… Саркастычныя хіты гарадзенца сталі класікай сучаснага гумару ў бардаўскай песні.

Шалкевіч з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку, “Басовішча-92”, “Восень бардаў-93” (Польшча). На рахунку ў музыкі альбомы “Правінцыя”, “Смутны беларускі блюз”, “Балады і рамансы”, “Добрай раніцы”, “За сто крокаў ад Вострае Брамы”, “Гарадзенец прызямліўся ў Менску”, а таксама польскамоўная кружэлка “Enigmatyczne kino Lwow” (“Таямнічы кінатэатр Львоў”).

http://musictut.by/

Категория: Дневники участников | Просмотров: 1651 | Добавил: Шалкевіч
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]